У Гродне хакер маскіраваў вірусы пад порнаролікі
05.04.2012 / 10:56
У Гродне затрыманы 43-гадовы мясцовы жыхар, распаўсюджваў вірусныя праграмы.
Яны размяшчалася на дзясятках створаных ім парнаграфічных інтэрнэт-сайтаў, дзе вірусы маскіраваліся пад відэаролікі, якіх насамрэч не было, у выніку чаго, карыстальнік, ідучы па спасылцы, загружаў сабе вірус сабе на камп'ютар. Устаноўлена, што затрыманы з'яўляецца ўдзельнікам злачыннай групы, якая дзейнічала ў віртуальнай прасторы. Яго роля складалася ў заражэнні, як мага большай колькасці камп'ютараў карыстальнікаў, ад чаго залежаў памер яго заробку.
Заведзена дзве крымінальныя справы за распаўсюд шкоднага праграмнага забеспячэння і парнаграфіі. Вядзецца следства.