У Мазыры падлеткі спрабавалі адабраць пісталет у міліцыянта

05.04.2012 / 12:22

Яму давялося страляць.

Здарэнне адбылося 3 красавіка, паведамляе тэлеканал «Мазыр». У міліцыю патэлефанавалі жыхары шматпавярховіка, якія паскардзіліся на п’яных маладых людзей, што выкідвалі розныя рэчы з вокнаў кватэры. Участковаму, каб патрапіць у яе, давялося выклікаць уласніка кватэры. Аднак хлопцы не рэагавалі на патрабаванні міліцыянта і паспрабавалі адабраць у яго пісталет.

Праваахоўнік стрэліў, куля траўмавала аднаго з падлеткаў, аднак яго здароўю нічога не пагражае.
Следчы камітэт праводзіць праверку.