Сёння ў Мінску раздавалі ежу беспрытульным — фотарэпартаж
Амон не чапляўся. Тры дзясяткі абяздоленых змаглі падсілкавацца.
31.03.2012 / 15:01
Сёння актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» зладзілі бясплатную раздачу прадуктаў беспрытульным у Міхайлаўскім скверы сталіцы.Каля трох дзясяткаў людзей без пэўнага месца жыхарства змаглі бясплатна падсілкавацца.
Абышлося без эксцэсаў з боку сілавых структураў, хоць у мінулыя гады такія карысныя раздачы разганялі як «несанкцыянаваныя акцыі».А сёлета, напярэдадні Дня Волі, спецназ уварваўся на канцэрт салідарнасці з міжнароднай ініцыятывай «Ежа замест бомбаў» у Мінску. было затрымана каля 100 чалавек, 15 трапілі на Акрэсціна.
Відаць з вышэйазначаных прычынаў
шасцёра актывістаў, якія раздавалі ежу, прасілі не фатаграфаваць іх твары.