Карэйская кінафантастыка
28 лютага 2007, БТ, 22.10
Антыкаляніяльная карціна "2009: Згубленая памяць"
27.02.2007 / 21:13
Паўднёвая Карэя, 2002, каляровы, 136 хв.
Рэжысэр: Сі-Мунг Лі
Ролі выконваюць: Кіл-Канг Ан, Масаакі Даімун, Сахей Імамура, Донг-Кан Янг
Жанр: Фантастычны баявік
Адзнака: 5,5 (з 10)
2009 год. Сеул – найбуйнейшы горад Японскай імпэрыі. Паліцэйскі Сакамота вядзе справу пра падпольную карэйскую арганізацыю “Зьвяз свабоды”. Але падчас сьледзтва ён шмат даведаецца пра сваё мінулае – і пра мінулае сваёй краіны… якое мусіць быць зусім іншым…
Густоўны фантастычны баявік пра альтэрнатыўнае прышлае й машыну часу. Карціна, што пачынаецца, як паліцыйны трымценьнік – перарастае ў антыкаляніяльную фантастыку.