Жывыя і мёртвыя
22 лютага 2007, БТ, 12.35
Вайсковая драма Аляксандра Столпера "Жывыя і мёртвыя" паводле аднайменнага раману Канстанціна Сіманава
22.02.2007 / 08:21
Расея, 1963, чорна-белы, 201 хв.
Рэжысэр: Аляксандар Столпер
Ролі выконваюць: Кірыл Лаўроў, Анатоль Папанаў, Алег Яфрэмаў, Міхаіл Ульянаў, Алег Табакоў, Людміла Крылова
Жанр: Вайсковая драма паводле аднайменнага раману Канстанціна Сіманава
1941 год. На перадавую прыяжджае ваенны карэспандэнт Сінцоў.
У 1963 годзе Сіманаў і Столпер змагла сказаць пра вайну многае з таго, што было раней забароненым.
Хаос першых дзён, роспач – і гатовасьць памерці за радзіму, прыстасаванцы – і героі. Блізкасьць сьмерці выпрабоўвае чалавека й раскрывае ягоную існасьць.
Шматфігурная кампазыцыя, дзе нават у эпізадычных пэрсанажаў свой характар і свой лёс.
Наймацнейшая роля Анатоля Папанава – у ролі Серпіліна.
Фільм зьняты ў двух сэрыях.
23 лютага а 12.30 працяг.
Фатаграфія з сайту Энциклопедия отечественного кино. СССР/СНГ.