Прадукты, якія зніжаюць рызыку захворвання на рак
Падказкі для здаровага харчавання.
18.01.2012 / 11:38
На думку навукоўцаў, найбольш простым і танным спосабам памяншэння рызыкі захворвання на рак з’яўляецца здаровае харчаванне.Вось некаторыя прадукты харчавання, рэгулярнае спажыванне якіх дапамагае знізіць небяспеку захворвання на рак.
Штогод у свеце ад раку паміраюць мільёны людзей. Многія даследчыкі і
Часнок змяшчае шэраг злучэнняў, якія могуць дапамагчы абараніць ваш арганізм ад раку, асабліва ад такіх яго разнавіднасцяў, як рак скуры, тоўстай кішкі і лёгкіх.
Зеляніна з цёмнымі лісцем — багатая крыніца антыаксідантаў (каратыноідаў). Яны выдаляюць з вашага арганізма небяспечныя радыкалы, не дазваляючы тым справакаваць ўзнікненне раку.
Вінаград (або чырвонае віно) змяшчае хімічны рэсвератрол, вельмі моцны антыаксідант, здольным прадухіліць пашкоджанне клетак.
Зялёная гарбата: у яе склад уваходзяць флаваноіды, здольныя прадухіліць ці запаволіць развіццё некалькіх тыпаў раку, уключаючы захворванні тоўстай кішкі, печані, малочнай залозы і прастаты.
Таматы — крыніца злучэння пад назвай лікапін. Яно дапамагае прадухіліць рак прастаты, малочнай залозы, лёгкіх і страўніка.
Чарніцы. З усіх відаў ягад чарніцы змяшчаюць найбольшую колькасць карысных злучэнняў, якія прадухіляюць з’яўленне любых відаў раку.
Ільняное насенне. У яго склад уваходзяць лігнаны, здольныя аказваць на арганізм эфект антыаксідантаў і блакаваць або душыць ракавыя змены. Акрамя таго, яно таксама змяшчае тлустыя кіслоты «амега 3», якія могуць дапамагчы абараніць арганізм ад раку тоўстай кішкі. Можна дадаваць у пірагі, печыва, хлеб і г.д.
Грыбы. Многія віды грыбоў — крыніцы карысных рэчываў, якія дапамагаюць арганізму змагацца з ракам і ўмацаваць імунную сістэму.
Крыжакветная гародніна, такая як брокалі, а таксама звычайная, квяцістая і брусэльская капусты ўтрымліваюць моцныя антыаксіданты, якія могуць знізіць рызыку захворвання.
Цэльнае зерне ўтрымлівае розныя супрацьракавыя злучэнні, у тым ліку антыаксіданты, валокны і фітаэстрагены.