Міністр Куляшоў аб'явіўся... у Францыі

З 17 па 20 студзеня ён знаходзіцца з афіцыйным візітам у Інтэрполе.

17.01.2012 / 17:07

З 17 па 20 студзеня з афіцыйным візітам у Генеральным сакратарыяце Інтэрпола (Ліён) знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на чале з Анатолем Куляшовым.

Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца ўдзел у перамовах па праекце Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі - Інтэрпол аб прызнанні пашпарта МАКП - Інтэрпол, паведамляе прэс-служба МУС

Куляшоў знаходзіцца ў спісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Доўгі час ягоныя абавязкі выконваў першы намеснік міністра. Хадзілі чуткі, што Куляшоў цяжка хворы.

МБ