«Я хацеў сысці ў 2021 г., але раз апазіцыя сцвярджае, што я паміраю, то ў мяне ёсць іншы план»

Чавес сабраўся кіраваць да 2031 года: сацыялізм, сацыялізм і яшчэ раз сацыялізм.

22.11.2011 / 10:23

EPA.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што мае намер заставацца на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе да 2031 года.

«Я хацеў сысці ў 2021 годзе,

але раз апазіцыя сцвярджае, што я паміраю, то ў мяне паўстаў іншы план: з Божай дапамогай і з вашага адабрэння буду кіраваць да 2031»,

— сказаў ён у панядзелак на сустрэчы са студэнтамі.

Лідар выказаў упэўненасць у сваёй «пераканаўчай перамозе» на чарговых прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у Венесуэле ў кастрычніку 2012 года. Услед за гэтым, па яго словах, пойдзе «працэс паглыблення сацыялістычнай рэвалюцыі». Аднак,

«колькі б я ні пражыў, мне не ўдасца ўбачыць Венесуэлу, пра якую я мару»,
 — прызнаў Чавес, заклікаўшы студэнтаў працягнуць пачатую ім справу.

Прэзідэнт Венесуэлы гэтым летам прайшоў курс лячэння ад рака.

«Сацыялізм, сацыялізм і яшчэ раз сацыялізм, — абвясціў прэзідэнт. — Мы павінны ўзмацніць барацьбу супраць грамадскіх язваў, якія дасталіся нам у спадчыну ад мінулых часоў: гвалту, злачыннасці, няроўнасці, карупцыі, эгаізму, індывідуалізму».