Рублёвыя дэпазіты дазволілі пераводзіць у валютныя
Першым гэта зрабіў «Белінвестбанк» 21 верасня.
22.09.2011 / 17:16
Яшчэ 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка загадаў банкам, каб тыя дазволілі насельніцтву перавесці рублёвыя ўклады ў валютныя. «Варта арганізаваць працу такім чынам, каб насельніцтву пры гэтым не трэба было здымаць рублі з банку, ісці ў абменны пункт і набываць валюту, усё павінна быць зроблена на месцы», – заявіў Лукашэнка.
Праз месяц банкі пачалі выконваць ягонае даручэнне. «Калі ў вас ёсць уклад у беларускіх рублях, вы можаце звярнуцца з дамовай і пашпартам у любое аддзяленне банку. На вашую просьбу вашыя грошы безнаяўным шляхам перанясуць на новы ўклад, – тлумачаць у кліенцкай службе «Белінвестбанку». – Што да адсоткаў, то, напрыклад, на рублёвым «Пенсійным» (тэрмінам адзін год) стаўка складае 38 % гадавых. А вось на тэрміновым валютным укладзе прыбытак складзе 8–9,5 % гадавых у залежнасці ад умоваў кантракту».
Ніякіх бонусаў, павышаных і паніжаных адсоткаў для тых, хто пераводзіць свой дэпазіт, не прадугледжана.