У небе над Літвой сутыкнуліся два знішчальнікі +фота
Вучэбна-баявы Albatros L-39 разбіўся, а натаўскі Mirage-2000 здолеў прызямліцца. Пілоты не пацярпелі.
30.08.2011 / 18:17
Вучэбна-баявы Albatros L-39 разбіўся, натаўскі Mirage-2000 здолеў прызямліцца. Пілоты не пацярпелі.
Месца крушэння вучэбна-баявога знішчальніка Albatros L-39. Фота Kam.lt.
Вучэбна-баявы знішчальнік Albatros L-39. Фота Kam.lt.
У аўторак 30 жніўня ў часе вучэнняў у небе над Літвой сутыкнуліся два знішчальнікі. У выніку літоўскі вучэбна-баявы Albatros L-39 разбіўся, а французскі Mirage-2000, які належыць да войскаў НАТО, здолеў прызямліцца на базе ў Зуакняй. Пілоты «Альбатроса» катапультаваліся. Камандаванне літоўскай арміі заявіла што пілоты зрабілі ўсё магчымае, каб пашкоджаны самалёт не ўпаў на населены пункт. У выніку ён разбіўся за 6 км ад Зуакняй на балоце пасярод лесу.