Новая ўлада Лівіі не будзе звальняць старых паліцыянтаў

30.08.2011 / 15:50

У адзін з паліцэйскіх участкаў наведнікаў прапускаюць па дыване з выявай Кадафі, а на вуліцы расцжку з выявай Муамара паклалі на КПА на зямлю. Хто ідзе і хто едзе, кожны наступіць ці пракоціцца.

Мясцовыя паліцыянты правялі свой першы дзень на працы пасля звяржэння Кадафі. Старшыя афіцэры на працягу некалькіх дзён заклікалі калег вярнуцца да працы — праз аб’явы ў мячэцях і з вуснаў у вусны.

У былога лівійскага лідара быў шматлікі апарат бяспекі, вядомы сваёй жорсткасцю.

Нацыянальная пераходная рада, новы кіруючы орган Лівіі, спадзяецца пазбегнуць беззаконня, якое ўтварылася пасля падзення былога іракскага лідара Садама Хусэйна, і хоча, пакінуць працоўныя месцы за паліцыянтамі эпохі Кадафі, а не звальняць іх.

Паводле Reuters