У Малдове хакеры памылкова перавялі 20 тысяч даляраў на рахунак сантэхніка
17.08.2011 / 11:26
У Малдове супрацоўнікі Цэнтра па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй на запыт амерыканскіх спецслужбаў блакавалі на банкаўскім рахунку аднаго з грамадзян рэспублікі каля $20 тыс., якія былі выкрадзеныя групай хакераў у Bank of America NA,паведамляе карэспандэнт БелТА.
Прадстаўнікі Bank of America паведамілі малдаўскім спецслужбам, што гэтыя грошы належаць аднаму з кліентаў банка, але былі выкрадзеныя з яго рахунку групай хакераў, якія атрымалі інфармацыю пра рахунак з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.
Уладальнікам арыштаванагага ў Малдове рахунку аказаўся
Спецслужбам Малдовы і ЗША трэба будзе высветліць асобы злачынцаў і іх памагатых, а таксама чаму скрадзеныя ў Bank of America сродкі было вырашана схаваць у Малдове.