Немагчымы бацька

"Магчыма". Фантастычная драма Сэдрыка Кляпіша

Мэлядраматычна-нестандартныя гульні з машынай часу. Жан-Поль Бэльмандо і тузэмны Парыж.

29.12.2006 / 14:29

"Магчыма" (Peut-etre)

Францыя, 1999, каляровы, 109 хв.

Рэжысэр: Сэдрык Кляпіш.

Ролі выконваюць: Жан-Поль Бэльмандо, Рамэн Дзюры, Жулі Дэпард’ё, Жэральдзін Пэляс

Жанр: Фантастычная драма.

Адзнака: 5 (з 10)

31 сьнежня 1999 г. Арцюр не жадае мець дзяцей, але празь дзірку ў столі трапляе ў будучыню. Там па вуліцах блукаюць вярблюды, парыжане апранутыя, як бэдуіны, а навязьлівы стары (Бэльмандо) набіваецца Арцюру ў сыны. "Нованароджаны" стары сын са сьлязамі моліць Арцюра пасьпяшыць з зачацьцем – а заадно наведаць сям’ю сваіх унукаў і праўнукаў...

Мэлядраматычна-нестандартныя гульні з машынай часу. Прадчуваньне цывілізацыйнай катастрофы.

Намінацыя на прэмію "Сэзар" за найлепшы дызайн касьцюмаў.

Усе фільмы