Робэрт Дэ Ніра зацікавіўся кланаваньнем
Містычны трымценьнік "Пасланы Богам"
Кашмары з кланаваным дзіцёнкам.
27.12.2006 / 22:22
ЗША – Канада, 2004, каляровы, 102 хв.
Рэжысэр: Нік Хэм
Ролі выконваюць: Грэг Кінэр, Рэбэка Ромін, Робэрт Дэ Ніра, Кэмэран Брайт, Мэрвін Мондэсэр, Сава Дрэйтан, Джэйк Сайманз.
Жанр: Містычны трымценьнік
Адзнака: 5 (з 10)
Адам, васьмігадовы сын Джэсікі і Пола загінуў у дзень нараджэньня. Доктар Рычард (Робэрт Дэ Ніра) прапануе маці ...кланаваць сына. У выніку зьяўляецца здаровы й шчасьлівы новы Адам. Але, праз восем гадоў хлопчык пачынае пакутваць на кашмары. Ён – іншы!
Кланаваньне, нарэшце, сталася рэальнасьцю. Але гульня з двайнікамі – сталая забава трымценнага жанру. Дзеці, апантаныя злымі сіламі – таксама не зьяўляюцца навіною для страшнага кіно.
Рэжысэр Нік Хэм – добра праявіў сябе на трымценьніку “Яма”, але гэная стужка не зьяўляецца аўтарскай вынаходкай. Найбуйнейшага актора Робэрта Дэ Ніра прадстаўляць ня трэба, але не зусім зразумела, што ён робіць на гэтай карціне.