У Мінску будуюць новую рэзідэнцыю? + фоты і рэндары праекта

Будынак выставачнага комплексу «БелЭкспа» таксама на рэканструкцыі. Па праекце новай рэзідэнцыі ён увойдзе ў яе склад.

17.06.2011 / 17:21

Вялікая будоўля намячаецца на беразе Свіслачы, недалёка ад Драздоў, у трохкутніку між праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і Свіслаччу. З'явілася інфармацыя, што там можа паўстаць новая рэзідэнцыя. Як мяркуецца, у склад новага комплекса ўвойдзе рэканструяваны будынак выставачнага комплекса «БелЭкспа».

Будаўнічая пляцоўка за «БелЭкспа».

Пляцоўка знятая з даху «БелЭкспа» — на гэтым месцы будуць фантаны і парк, за ім новы будынак рэзідэнцыі.

Рэканструкцыю прылеглых тэрыторый новай рэзідэнцыі плануюць скончыць ужо да верасня.

Будынак «БелЭкспа» таксама рэканструюецца.

Рэндар запраектаванай новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Рэндар запраектаванай новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Рэндар запраектаванай новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Рэндар запраектаванай новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Рэканструкцыя ўжо закранула яго, як і паркавую тэрыторыю на вуліцы Арлоўскай і праспекце Пераможцаў. Сам будынак рэзідэнцыі паўстане ў цяперашняй паркавай зоне на беразе Свіслачы.

Будаўнікі, што працуюць над рэканструкцыяй комплекса «БелЭкспа», кажуць, што гэты будынак будзе прызначацца для ганаровых прыёмаў. За ім будзе парк з алеяй і фантанам, сярод якога і будзе стаяць новая рэзідэнцыя Лукашэнкі, мяркуюць яны.

Праектаванне ажыццявіла УП «Белпраект». У інтэрнэце з’явіліся рэндары праекта.

Чуткі пра новую рэзідэнцыю цыркулявалі ў Мінску даўно. Аднак пачатак працаў трапіў на няўдалы момант: краіна пагрузілася ў глыбокі фінансавы крызіс.

Фота: Сяргей Гудзілін