«Кальян» сыграе ў Менску ўпершыню за 13 год
18.05.2011 / 14:07
Гарадзенскі гурт выступіць разам з камандай Handmade у межах праекту «Тузін. Unplugged» 20 траўня.
Пасьля пасьпяховага канцэрта «Тузін. Unplugged»
Лідэр гурта «Кальян» Алесь Дзянісаў кажа, што ніколі не імкнуўся скарыць
Гурт Handmade зь Менску, але таксама выступае тут рэдка. 20 траўня яны дадуць першы сур’ёзны клюбны канцэрт у сталіцы. Музыкі больш граюць у Вільні, Варшаве і на карпаратывах. Апошні раз гурт выступаў у сакавіку, на адкрыцьці буйнога гандлёвага цэнтра «Эўропа». І, як ня дзіўна, некалькі разоў наведваўся на беларускае тэлебачанне — у праграмы тэлеканала АНТ «Кухня» і «Эстрадны кактэйль». Музыкі некалі ўжо бралі удзел у «тузіноўскай» імпрэзе ў 2009 годзе. Тады каманда на чале зь Яўгенам Валошыным звалася Jab Club. Тады яны нарабілі ў чарце немалы розгалас, калі тройчы ўздымаліся на першую прыступку зь песьняй «Вуліца дым». Потым склад гурта абнавіўся, да Яўгена далучыліся такія музыкі, як гітарыст гурта Neo Андрэй Маркуц і басіст Svet Boogie Band Ціхан Золатаў. Летась ужо пад новай назвай Handmade прадставілі ў «Тузіне Гітоў» сваю новую песьню «Постмадэрнізм». Неўзабаве ў чарце будзе іх новы гіт. Для «Тузін. Unplugged» яны рыхтуюць праграму, складзеную з старых і новых кампазіцый. Граць будуць у поўным складзе: бубны, бас, акардыён і дзьве гітары. «Будзем граць экспэрымэнтальную, але нясумную музыку. Ад нас чакайце
Весьці імпрэзу будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі
Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі».
Канцэрт пачнецца ў 19.00 20 траўня ў менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 20 000 руб. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасць месцаў абмежаваная! Тэл.для даведак: +375 29 17 999 18 / 77 999 18 / 613 95 06 / 270 11 15