Брэжнеў на паветраным шары

«Заяц над безданю». Першы канал (БТ), 22.10

У сонечнай Малдавіі Леанід Ільліч трапіць на цыганскае вясельле, дзе ўладкуе асабістае жыцьцё беднага музыкі й багатай дачкі барона.

19.12.2006 / 10:15

Генэральны сакратар Брэжнеў, якога “ванітуе ад уласнае морды”, уцякае ад партыйцаў на паветраным шары. У сонечнай Малдавіі Леанід Ільліч трапіць на цыганскае вясельле, дзе ўладкуе асабістае жыцьцё беднага музыкі й багатай дачкі барона. А сам камуністычны лідэр пакутуе на любоў да ангельскае каралевы…

Рэтра-“застойная” іранічная стужка, пастаўленая ў этэр на стагодзьдзе брывастага сакратара.

Зьняў фільм Тыгран Кеасаян, аўтар мэлядрамна-ўладнага “Прэзыдэнта й ягонай унучкі” і “Беднай Сашы”. Сярод актораў – Багдан Ступка і Уладзімер Ільін.

“Заяц над безданю” (Заяц над бездной)

Расея, 2006, каляровы, 90 хв.

Рэжысэр: Тыгран Кеасаян

Ролі выконваюць: Багдан Ступка, Уладзімер Ільін, Вартан Даракчан, Юры Стаянаў.

Жанр: Камэдыя

Усе фільмы