Ваенна-паветраных сілаў Лівіі больш не існуе

Сілы кааліцыі знішчылі ўсе ваенна-паветраныя сілы ўрада Кадафі на пяты дзень ваеннай аперацыі.

23.03.2011 / 19:34

Сілы кааліцыі знішчылі ўсе ваенна-паветраныя сілы ўрада Кадафі, на пяты дзень ваеннай аперацыі ў Лівіі віцэ-маршал брытанскіх ВПС Грег Багуэлл.

«Па сутнасці, лівійскіх ваенна-паветраных сілаў як баяздольных адзінак больш не існуе, а іх комплексы сістэмы СПА разбітыя да такой ступені, што мы можам дзейнічаць на прасторы Лівіі», - паведаміў Грег Багуэл на базе сіл кааліцыі ў Італіі.