Ці трэба пасціцца?
Толькі той чалавек можа атрымаць паўнавартасную асалоду ад Масленкі ці французскага карнавала Mardi Gras, у каго праз пару дзён ці на наступны дзень пачынаецца Вялікі пост.
10.03.2011 / 13:31
Я перакананы на ўласным сціплым досведзе:
толькі той чалавек можа атрымаць паўнавартасную асалоду ад Масленкі ці французскага карнавала Mardi Gras, у каго праз пару дзён ці на наступны дзень пачынаецца Вялікі пост.Не кажучы і пра тое, што толькі той, хто трымае пост, атрымае і непараўнальна большую радасць ад Вялікадня ці свята Нараджэння Хрыстовага.
Без наступнага посту Масленка і Mardi Gras проста губляюць сэнс.
Учорашняя Папяльцовая серада,
нагадванне, што з праху мы нарадзіліся і ў прах вернемся; і адпачынкі ў Турэччыне, новыя мабільнікі, гіпатэка і піццё піва — усё гэта ў гэтым сусветным экзістэнцыйным масштабе ёсць пыл ад таго праху.
Што пра нас скажуць нашчадкі? Што пра нас скажа Бог, калі мы паўстанем перад Ім на суд? Ці хаця б што мы самі падумаем у момант сваёй смерці, азіраючыся назад? Вось пра што
Пост — гэта практыкаваньне доабраахвотнага матэрыяльнага самаабмежавання, якое з'яўляецца цнотаю бадай што ва ўсіх рэлігіях свету.Гэта, зрэшты, проста спроба хаця б на паўтара месяца зрабіцца лепшым чалавекам, чым ты ёсць: не спакушацца паленнем, не спакушацца смачнотамі і алкаголем, знаходзіць радасці ў жыцьці іншыя, чым звыклыя
Мне падабаецца пасціцца. Жадаю і вам гэтага.