У Мінск прыехала дэлегацыя з Саўт-Асеціі

25.11.2010 / 12:49

Паводле запрашэння Ліберальна-дэмакратычнай партыі 24 лістапада ў Мінск прыбыла дэлегацыя з Паўднёвай Асеціі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе партыі.

У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі парламента і ўрада непрызнаванай рэспублікі.

На 25 лістапада запланавана падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве ў палітычнай і культурнай сферах.