Апазіцыя станоўча ацаніла візіт Сікорскага і Вэстэрвэле
«Важна тое, што міністры прыехалі і сустрэліся з апазіцыяй», — кажа, напрыклад, Някляеў.
03.11.2010 / 09:45
Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі станоўча ацэньваюць факт візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і міністра замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле.
Сустрэча патэнцыяльных кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкую пасаду з кіраўнікамі МЗС Польшчы і Германіі адбылася ўвечары 2 лістапада. У ёй удзельнічалі лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітык Алесь Міхалевіч, лідары аргкамітэтаў па стварэнні Беларускай
Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН Андрэй Саннікаў, сустрэча апазіцыйных палітыкаў з еўрапейскімі міністрамі замежных спраў была
«фактычна вельмі важнай».
«Яны пацвердзілі, што Еўропа будзе глядзець на стандарты выбараў, каб яны былі празрыстымі і справядлівымі. Больш за тое, Сікорскі заявіў, што Еўропа падтрымае дэмакратычна абранага прэзідэнта Беларусі», — сказаў Саннікаў.
У такім жа ключы ацаніў вынікі сустрэчы і Уладзімір Някляеў.
«Важна тое, што міністры прыехалі і сустрэліся з апазіцыяй.
Гэта паказчык вялікай увагі да сітуацыі ў нашай краіне. Гэта значыць, што Еўропа не збіраецца пакідаць нас
Паводле яго слоў, на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Германіі і Польшчы, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта «атрымалі запэўніванне ў тым, што ў выпадку прыходу да ўлады ў Беларусі дэмакратычнага прэзідэнта, краіна атрымае прэферэнцыі». Яны, у першую чаргу, закрануць эканамічнае жыццё краіны.
Віталь Рымашэўскі адзначыў, што і Сікорскі, і Вэстэрвэле паабяцалі сачыць за тым, каб беларускія выбары прэзідэнта адпавядалі міжнародным стандартам. Таксама было сказана, што Еўропа будзе «праводзіць цвёрдую палітыку адносна Беларусі».
«Я вельмі спадзяюся, што гэтыя абяцанні будуць выкананыя», — заявіў Рымашэўскі.