Сапраўдная беларуская кухня: Капуста квашаная па-камароўску

06.10.2010 / 10:47

(атрымана ад гандлярак квашанай капустай на Камароўцы)

3 кг капусты, 1,5 л вады, 90 г (3 ст. лыжкі) буйной солі, морква і кмен да густу.

Нашаткаваць капусту, нацерці моркву. Перамяшаць капусту з морквай і кменам, не пераціраючы. Скласці ў пасудзіну, пасыпаць соллю. Заліць гарачай кіпячонай вадой. Прыціснуць гнётам. Трымаць пасудзіну ў цёплым месцы трое сутак, кожны дзень 1–2 разы пратыкаючы, напрыклад, скалкай ці чыстай палкай, каб выходзілі газы. Потым раскласці ў слоікі і трымаць у лядоўні ці ў лёху.

Важна раскласці капусту па слоіках менавіта праз трое сутак, тады яна ўдасца выдатная па смаку і храбусткая.

Наталка Бабіна