Да 2025 года колькасць носьбітаў расійскай мовы скароціцца на траціну
Мінадукнавукі Расіі: «Расійская мова стане менш папулярнай за бенгалі і партугальскую».
07.06.2010 / 09:14
Расійская мова губляе свае пазіцыі па распаўсюджанасці ў свеце і да 2025 года можа стаць нават менш папулярнай за бенгалі або партугальскую, сведчаць дадзеныя цэнтра сацыялагічных даследаванняў Мінадукнавукі РФ.
Расійская мова па ступені распаўсюджанасці пакуль яшчэ займае чацвёртае месца ў свеце.Лідзіруе кітайская — 1,35 мільярда чалавек, англійская — звыш 650 мільёнаў, іспанская — больш за 330 мільёнаў.
«Мяркуецца, што праз 10 гадоў колькасць тых, хто ведае расійскую мову, можа скараціцца да 212 мільёнаў чалавек, і яе апярэдзяць французская, хіндзі, арабская», — гаворыцца ў дакуменце.
Да 2025 года, калі, паводле ацэнак сацыёлагаў, колькасць носьбітаў расійскай скароціцца прыблізна да 152 мільёнаў чалавек, яе апярэдзяць партугальская і бенгалі.
«Расійскую мову ў краінах Заходняй Еўропы вывучаюць сёння каля 225 тысяч школьнікаў (да пачатку