На чыгуначнай станцыі ў Полацку маланкай забіла 53‑гадовага мужчыну

14.05.2010 / 10:33

53‑гадовы непрацуючы жыхар Полацка загінуў вечарам 12 мая на чыгуначнай станцыі горада.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, мужчыну забіла разрадам маланкі. У час дажджу яны з сябрам стаялі пад дрэвам.

Другі мужчына, таксама 53‑гадовы, з дыягназам «тэрмічны апёк правага вуха 1‑2 ступені» змешчаны ў аддзяленне рэанімацыі.