Сур'ёзныя абмежаванні руху транспарту і пешаходаў у Мінску 14‑16 мая

У сувязі з візітам у Беларусь прэзідэнта В’етнама Нгуен Мінь Чыета.

14.05.2010 / 10:13

У сувязі з візітам у Беларусь прэзідэнта В’етнама Нгуен Мінь Чыета будуць перакрывацца мінскія вуліцы.

Так, ад раніцы пятніцы былі абмежаванні руху ў раёне Плошчы Перамогі. Прыкладам, на станцыі метро «Плошча Перамогі» а 9-й людзей не выпускалі з метро ў бок помніка, а адпраўлялі на выхад на вуліцу Казлова.

Абмежаваны рух транспарту будзе каля 16-й паблізу плошчы Кастрычніцкай па пр.Пераможцаў і пр.Незалежнасці. Пры наведванні в’етнамскім лідэрам комплексу «Мінск‑Арэна» у 17.00 абмяжуюць рух па пр.Пераможцаў, вул.Нарачанскай і Праектаванай.

Часовыя абмежаванні руху транспарту па МКАД у напрамку Лагойскай шашы будуць у суботу, 15 мая а 9.00, а 16 мая ў 8.00 перакрыюць дарогі па маршруце МКАД — пр.Незалежнасці ‑‑ Маскоўская шаша ‑‑ Нацыянальны аэрапорт Мінск.

У мінулыя пятніцу перакрыццё руху на праспекце ад вуліцы Купалы да вуліцы Казлова стварыла такія магутныя заторы, што аўтамабільны трафік расцягнуўся ад Купалы да вуліцы Чкалава.