Гарачыя выхадныя з навальніцамі
Надвор’е 8—10 мая спрыяе падарожжам, але трэба быць гатовымі да дажджоў.
07.05.2010 / 14:01
Надвор’е 8—10 мая спрыяе падарожжам, але трэба быць гатовымі да дажджоў.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 8 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°С,
днём плюс 17—23°С, па ўсходзе да плюс 26°С.
У Мінску 8 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. У другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С,
днём плюс 21—23°С.
У наступныя двое сутак, 9—10 мая, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі.
9 мая ноччу месцамі, а днём — на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С,
днём плюс 16—22°С, па ўсходзе да плюс 25°С.
10 мая ноччу на большай частцы, а днём — месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 17—24°С.
У Мінску 9 мая воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С, днём плюс 18—20°С.