Неабвешчаная жалоба — фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
Беларусь — адзіная суседка Польшчы, якая абмежавалася спачуваннямі. Аднак беларусы працягваюць прыносіць...
11.04.2010 / 22:45
«Смуткуем разам з вамі» — свет выказвае спачуванні польскаму народу. Нацыянальная жалоба абвешчаная ў Еўразвязе, Расіі, Украіне. Беларусь — адзіная суседка Польшчы, якая абмежавалася спачуваннямі ад першай асобы краіны і не абвесціла афіцыйнай жалобы.
Аднак беларусы працягваюць прыносіць кветкі і знічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і брэсцкага кансулятаў, пакідаць запісы ў жалобных кнігах. У Кафедральным касцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качыньскага. А ў нядзелю Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу па загінулых у катастрофе польскага ўрадавага самалёта. На ёй прысутнічалі пасол Польшчы ў Беларусі і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі.
У мінскім архікафедральным касцёле прайшла памінальная імша па загінулых у катастрофе пад Смаленскам.
Да польскай амбасады людзі ідуць увесь час.
Многія прыходзяць сем'ямі.
У амбасадзе можна пакінуць запіс у кнізе спачуванняў.
На здымку - Сяргей Бахун і Святлана Завадская з дачкой Адэлей.