Хто забіў тэрарыстак?
Яны проста не захацелі падставіць «левай шчакі». І вось вынік. Новы блог на НН — піша бр. Пётра Рудкоўскі.
29.03.2010 / 23:46
Яны проста не захацелі падставіць «левай шчакі». І вось вынік. Новы блог на НН — піша бр. Пётра Рудкоўскі.
Заўжды няёмка сябе адчуваю, калі пачынаю пісаць чорным па чырвоным. То бок, пісаць на крыві…
Ад выбуху на станцыях «Лубянка» і «Парк Культуры» прайшло ўжо некалькінаццаць гадзін, прагучала мноства спачувальных слоў і асуджальных усклікаў. Вернікі моляцца і слёзна ўздыхаюць, правадыры трасуць кулакамі,
Хто забіў тэрарыстак? — такое нетыповае пытанне хачу паставіць з гэтай нагоды. Ці лепш: што іх забіла?
Смерць гэтых 38 (водле стану на момант пісання гэтых радкоў) наступіла пасля смерці тых 2, якія здзейснілі замазабойчы тэракт. Але гэтая смерць у іх выпадку павінна была наступіць значна раней. Павінна было быць нешта, што знішчыла ў іх жыццё, забіла жаданне жыць і любіць. Хто альбо што іх забіла? Дзе бярэ пачатак гэты жудасны вірус смерці-
Пакіньма ўбаку праблему пачаткаў. Што тычыцца антыдотума — ён ёсць. Некаторыя прэзентуюць яго пад фірмовай маркай INRI*, але пазначыць варта, што ён ніколі не быў апатэнтаваны, таму кожны можа займацца яго прадукцыяй і карыстацца без усякіх абмежаванняў. Смерць Ісуса Назарэйскага на крыжы. Смерць, якая знішчае смерць. Смерць-
Што такое смерць-
Як знішчыць у сабе пульсуючую нянавісць у такой сітуацыі? Вызваліцца ад гэтай нянавісці і сапраўды можа быць цяжэй за фізічную смерць. Аднак гэта магчыма, калі ёсць у душы вера ў сілу любові. А калі ёсць сувязь з Тым-
Некаторыя смяюцца, чуючы евангелічныя словы «Калі хтось ударыць цябе ў правую шчаку, падстаў яму і левую». Тыя, хто легкадумна пакепліваюць з гэтых слоў, хай усур’ёз падумаюць, што было глыбіннай прычынай гэтага (і не толькі) тэракту. Падумайце, шаноўныя. Так, сённяшнія тэрарысткі нічога асаблівага не зрабілі. Яны атрымалі спаўна ў правую шчаку і сказалі: хопіць.
* Расшыфроўваецца гэта, бадай, так: Iesus Nazarenus Rex Iudaicus.