На трасе Мінск — Гомель згарэў бензавоз

Спынены рух на ўчастку трасы Мінск — Гомель праз разліў дызельнага паліва і загарання, паведамляе Магілёўская міліцыя.

10.01.2025 / 13:29

Інцыдэнт адбыўся 10 студзеня ў сярэдзіне дня каля вёскі Забалоцце ў Бабруйскім раёне

20-гадовы кіроўца бензавоза КрАЗ перавозіў дызельнае паліва. Едучы па 176-ым кіламетры аўтадарогі М-5 Мінск — Гомель, ён заўважыў загаранне задняй часткі свайго транспартнага сродку, пасля чаго з'ехаў на абочыну і спыніўся. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

У сувязі з разлівам нафтапрадукту рух на дадзеным участку дарогі перакрыты. Аб'езд арганізаваны па аўтадарозе Р-43 граніца РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы.

Nashaniva.com