У Беларусь прыйшоў новы кітайскі брэнд аўто з цэнамі ад 22 тысяч даляраў
Кітайскі аўтапрам працягвае экспансію на беларускім рынку. У Мінску на вуліцы Ціміразева, 114 пачаліся афіцыйныя продажы аўтамабіляў маркі DFSK.
10.01.2025 / 13:44
Аўто DFSK. Фота: Яндэкс Карты / corp-gradsevenmotors27830
Брэнд DFSK па кітайскіх мерках ужо не малады. З'явіўся ён у 2003 годзе, як сумеснае прадпрыемства Dongfeng і Seres Group.
У Беларусі дасяжныя тры мадэлі: два красоверы і грузавы фургон пад катэгорыю «В».
Самы танны аўтамабіль у лінейцы беларускага дылера — кампактны электрычны красовер Е3. Цэны на яго пачынаюцца з 22 тысяч даляраў. Заяўлены вытворцам запас ходу — 405 кіламетраў.
DFSK E3. Фота: Яндэкс Карты / corp-gradsevenmotors27830
Наступная мадэль — сямімесны красовер Е5, які з'яўляецца паслядоўным гібрыдам. Цэны на гэтую мадэль пачынаюцца з 23 500 даляраў.
DFSK E5. Фота: Яндэкс Карты / corp-gradsevenmotors27830
Самая дарагая мадэль у лінейцы, дасяжнай беларусам, — цэльнаметалічны элекрычны фургон ЕС75 з грузападымальнасцю 1200 кілаграм. Цэны на яго пачынаюцца з 33 тысяч даляраў.
DSSK ЕС75. Фота: скрыншот з сайта dfsk.com
Максімальны запас ходу ў загружаным стане складае 310 кіламетраў. Памер грузавога адсека — 7 «кубоў».