«Нельга імгненна спыніць такую машыну». Дзяўчынка пабегла перад гружанай фурай ВІДЭА

Школьніца спяшалася на тралейбус.

10.01.2025 / 12:13

Скрыншот відэа

Прыпынак грамадскага транспарту паблізу пешаходнага пераходу, на прыпынку тралейбус. Праз пераход на чырвонае святло бяжыць дзіця. Кіроўца грузавіка, які на немалой хуткасці набліжаецца да пераходу, усімі сіламі тармозіць і сігналіць, каб прыцягнуць увагу. Але дзіця, якое бяжыць, не глядзіць па баках — яно бяжыць на тралейбус.

Відэа «Анлайнеру» даслаў чытач з Брэста. Ён выказаў надзею на тое, што гэты выпадак будзе карысным урокам для пешаходаў і бацькоў.

— Я кіраваў грузавым аўтамабілем з паўпрычэпам і вёз небяспечны груз вагой больш за 20 тон. Хачу сказаць, што нельга імгненна спыніць такую машыну, плюс да ўсяго самыя прыцемкі і абмежаваны агляд. Я вельмі прашу: будзьце ўважлівыя і асцярожныя, гэта ўсяго толькі эканомія дзвюх-трох хвілін, — сказаў кіроўца.

Па яго словах, праз дарогу бегла школьніца — 5—6 клас.

— Яна сама вельмі спалохалася, — дадаў чытач.

Nashaniva.com