У Мінпрацы назвалі памер сярэдняй пенсіі
На 1 студзеня 2025 года, паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сярэдняя пенсія па ўзросце ў Беларусі складае 852 рублі.
10.01.2025 / 10:20
З 1 студзеня 2025 года для атрымання працоўнай пенсіі па ўзросце ў Беларусі патрабуецца не менш за 20 гадоў страхавога стажу.
Раней гэты мінімальны тэрмін паступова павялічваўся на паўгода кожны год.