У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Прычынай называецца няшчасны выпадак.

10.01.2025 / 10:04

9 студзеня каля 17 гадзін пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку ў Віцебску загінулі двое ўчастковых інспектараў міліцыі, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.

Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» паведамляе, што ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым сам сябе.

Nashaniva.com