Замест таго, каб выкінуць, пакладзіце за радыятар. Адразу адчуеце эфект

Мала таго, што гэта зручна і танна, гэты метад таксама экалагічны.

09.01.2025 / 21:15

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ri / CC0 / Wikimedia Commons

Высокія рахункі за ацяпленне ў зімовы час — праблема для многіх сем’яў, асабліва ў старых дамах з кепскай цеплаізаляцыяй. 

Зэканоміць на ацяпленні можна вельмі проста. Спатрэбіцца ўсяго некалькі матэрыялаў: кавалак кардону, алюмініевая фольга і скотч або канцылярскія кнопкі.

Вазьміце кавалак кардону, які лёгка змесціцца за вашым радыятарам. Абматайце кардон фольгай так, каб бліскучы бок быў звонку. Гэта важна для эфектыўнага адбівання цяпла. Затым гэтую самаробную панэль пры дапамозе скотча або кнопак прымацуйце за радыятарам.

Як гэта працуе? Фольга адбівае цеплавую энергію і «вяртае» яе назад у памяшканне, не дазваляючы ёй пранікаць у сцены. Кардон, у сваю чаргу, дзейнічае як дадатковая ізаляцыйная праслойка.

Выкарыстанне кардону і фольгі за радыятарам — просты і даступны спосаб зрабіць дом утульным і зэканоміць на ацяпленні. Нават у старых дамах гэты метад можа значна палепшыць утрыманне цяпла.

Гэты метад не толькі эканомны, але і экалагічны, бо вы выкарыстоўваеце перапрацаваныя матэрыялы і зніжаеце энергаспажыванне.

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Міхась Чэсны