«Ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў». Што вядома пра сітуацыю святара, якога судзяць у Шуміліне

У закрытым працэсе над ксяндзом Анджэем Юхневічам, якога цяпер судзяць у Шуміліне, аб'яўлены перапынак на месяц. Наступнае пасяджэнне прызначана на 28 студзеня, вынікае з раскладу суда. Звычайна настолькі працяглыя перапынкі робяць для правядзення разнастайных экспертыз і выкліку ў суд экспертаў, піша Katolik.life.

09.01.2025 / 17:30

Анджэй Юхневіч

У выпадку Анджэя Юхневіча ўпершыню каталіцкага святара ў Беларусі (які першапачаткова цярпеў пераслед па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах) абвінавацілі ў злачынствах, якія тычацца сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.

У такіх выпадках Каталіцкая царква звычайна праводзіць уласнае расследаванне на прадмет магчымага парушэння святаром нормаў Кодэкса кананічнага права — галоўнага касцёльнага «закона». Як стала вядома вернікам з кампетэнтных крыніц, кананічнае расследаванне не праводзілася, паколькі гэта немагчыма з-за таго, што святар знаходзіцца пад арыштам.

У той жа час вернікам дакладна вядома, што кіраўніцтва дыяцэзіі «ніколі ні ад каго не атрымлівала скаргаў» на айца Анджэя Юхневіча.

Такім чынам, пра сутнасць абвінавачвання і наяўнасць якіх-небудзь доказаў віны святара грамадскасць не даведаецца, бо суд праходзіць у закрытым рэжыме. Пры гэтым, па інфармацыі Katolik.life, вернікі не ведаюць тых, хто б праходзіў пацярпелым па справе святара.

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Каталіцкі святар Павел Лемех з'ехаў з Беларусі

Тадэвуш Кандрусевіч і Уладзіслаў Завальнюк наведалі парафію зняволенага ксяндза Юхневіча

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі

Nashaniva.com