«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала ФОТЫ з вяселля

Учора міс Беларусь 2018 і былая дэпутатка Марыя Васілевіч пабралася шлюбам з Аляксандрам Жылачам.

09.01.2025 / 18:45

Вяселле Марыі Васілевіч. Фота тут і далей: скрыншоты відэа ў сацсетках Васілевіч і яе сябровак

Слухаць марш Мендэльсона закаханыя адправіліся ў ЗАГС Цэнтральнага раёна горада Мінска. На цырымонію яны запрасілі самых блізкіх людзей. Сярод іх былі найлепшыя сяброўкі нявесты (таксама ўдзельніцы конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь 2018») — Марыя Первій, Анастасія Клімовіч, Лідзія Ліс, Анастасія Лаўрынчук.

Дарэчы, букет нявесты з кветкамі каламі рабіла крама Марыі Первій — Seven Flowers. А Анастасія Клімовіч, падчарка футбаліста Аляксандра Глеба, урачыста апускала вэлюм нявесты за дзве хвіліны да пачатку вяселля.

Нагадаем: як стала вядома «Нашай Ніве», муж Марыі Васілевіч Аляксандр Жылач — былы футбаліст, ён гуляў у ФК «Узда».

View this post on Instagram

A post shared by АЛЁНА СУПРЯГА| СВАДЕБНЫЙ ФОТОГРАФ|Minsk&Moscow&Wordwide (@alenasupraha)

Працуе ён у сферы будоўлі. Раней СМІ пісалі пра Аляксандра як пра кіраўніка некаторых праектаў у РУП «Белбудцэнтр» у Піцеры.

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Марыя Васілевіч нарэшце знайшла працу. З яе спрабуюць зрабіць замену Маляванычу

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці

Nashaniva.com