На будоўлі ў «Мінск-Свет» загінуў рабочы
Днём 9 студзеня 41-гадовы мантажнік замест стропальшчыка выконваў працы па разгрузцы вокнаў з крана, паведамляе СК.
09.01.2025 / 16:11
Скрыншот відэа СК
Пры прыняцці грузу мужчына страціў раўнавагу і сарваўся з дзясятага паверха.
Рабочы атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Устаноўлена, што мантажнік не выкарыстаў ахоўную экіпіроўку.