Былому міністру фінансаў Германіі шпурнулі ў твар торт. Ён спачатку пажартаваў, а потым засмуціўся

Маладая жанчына напала на лідара партыі СвДП Крысціяна Лінднера з тортам падчас яго перадвыбарчага выступу ў Грайфсвальдзе, піша Bild.

09.01.2025 / 15:38

Photo: Stefan Sauer/dpa (Photo by Stefan Sauer/picture alliance via Getty Images

Торт патрапіў былому міністру фінансаў у твар. Пасля інцыдэнту ён працягнуў сваю прамову: «Я з гонарам нашу гэтыя баявыя шнары [сляды барацьбы]», — заявіў Лінднер.

Прадстаўнік мясцовай СвДП і відавочца заявілі, што гэта быў муляж торта, зроблены з крэму для галення.

Лінднер пакаштаваў пену і працягнуў сваю прамову. «На жаль, гэта не крэм, а проста мыла», — сказаў ён.

Nashaniva.com