Генпракурор Швед анансаваў новыя гучныя крымінальныя справы па карупцыі

Органы пракуратуры завялі крымінальную справу аб хабарніцтве ў дачыненні да дырэктара прадпрыемства лясной галіны Магілёўскай вобласці, паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.

09.01.2025 / 15:19

Андрэй Швед. Фота: sb.by

«На пачатку гэтага года пракуратурай заведзеныя некалькі крымінальных спраў у дачыненні да кіраўніка магілёўскага прадпрыемства лясной галіны, які на працягу некалькіх гадоў атрымліваў хабар агулам не менш за 300 тысяч рублёў», — паведаміў Швед.

Генеральны пракурор таксама анансаваў новыя гучныя крымінальныя справы па карупцыйнай накіраванасці, піша «Спутнік».

«У найбліжэйшы час будуць рэалізаваны шэраг іншых матэрыялаў карупцыйнай накіраванасці, у тым ліку ў дачыненні да асоб, якія ўваходзяць у шэраг рэестраў», — адзначыў ён.

Nashaniva.com