На фестывалі ў Індыі больш за 20 чалавек пацярпелі праз раз'юшанага слана

Падчас штогадовага фестывалю ў адной з мячэцяў штата Керала ў Індыі слон накінуўся на натоўп, у выніку чаго пацярпела больш за 20 чалавек, паведаміла індыйская газета The Hindu.

08.01.2025 / 23:46

Скрыншот з відэа

На апублікаваных кадрах відаць, што на плошчы знаходзілася не менш за пяць сланоў. Адзін з іх рэзка накінуўся на людзей і схапіў хобатам аднаго з іх, пасля чаго пачаў разгойдваць у паветры.

Kerala: An elephant lost control during the annual offering at BP Angadi Mosque in Tirur, Malappuram, injuring 24 people, one critically. The incident occurred at 12:30 a.m. and caused panic among attendees, who fled the scene pic.twitter.com/ebUnVvQeCY

— IANS (@ians_india) January 8, 2025

Пацярпелага ад слана чалавека адразу даставілі ў бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі. Астатнія 20 чалавек пацярпелі ў выніку цісканіны, якая ўтварылася праз паніку.

Several people were injured when an elephant ran amok during the annual 'nercha' festival in Tirur, Malappuram, Kerala.
Special Arrangement pic.twitter.com/fQ5ickTn9a

— The Hindu (@the_hindu) January 8, 2025

У каментарах у сацсетках многія пісалі, што такая рэакцыя жывёлы прадказальная, паколькі ўсё адбывалася даволі позна і слон проста стаміўся. Аднак што менавіта яго справакавала, невядома. Ёсць версія, што гэта адбылося праз ўспышкі мабільных тэлефонаў.

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Зімбабвэ з-за засухі збіраюцца забіць 200 сланоў

У Замбіі сустрэча групы турыстаў са сланом скончылася трагедыяй

Прэзідэнт Батсваны пагражае падарыць Германіі 20 000 сланоў

Nashaniva.com