Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»
Памёр Артур Зельскі, які з 2010 года ўзначальваў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Яму было 55 гадоў.
08.01.2025 / 23:12
Артур Зельскі. Фота: СТБ
Зельскі быў не толькі дырэктарам, але таксама аўтарам ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексе, які быў пабудаваны пры ім.
Таксама за 15 гадоў ягонага кіравання была адноўленая Хатынская царква, усталяваны паклонны крыж, праведзеная маштабная рэканструкцыя мемарыяла.
Перад тым, як узначаліць мемарыял, выпускнік гістфака БДУ Артур Зельскі працаваў настаўнікам ліцэйскіх класаў, загадчыкам музея гісторыі БДУ. Быў кандыдатам гістарычных навук, дысертацыю абараняў па тэме «Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна — барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Усходнім Міжземнамор'і».
Частка біяграфіі была звязаная з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі: у 2004—2010 гадах Артур Зельскі працаваў у Цэнтральным архіве КДБ.
Удзельнічаў у стварэнні Музея гісторыі БДУ ў 1996 годзе, гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра КДБ у 2007-м, музея ўпраўлення вайсковай контрразведкі КДБ у 2010-м.
У 50 гадоў памёр былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі