У цэнтры Гродна пабудуюць закрыты квартал таўнхаусаў

Будаўніцтва комплексу «Роял Парк» ідзе на вуліцы Камунальнай, недалёка ад стадыёна «Нёман» і Лядовага палаца, піша Hrodna.life. Дамы будуць у крокавай дасяжнасці ад галоўных славутасцяў Гродна.

08.01.2025 / 19:01

Рэндары ЖК «Роял Парк». Крыніца: astostroi.by

Забудоўвае цэнтр Гродна таўнхаусамі кампанія «АстоСтрой». Новыя катэджы з’явяцца на тэрыторыі былога мясакамбіната, які знаходзіўся на вуліцы Камунальнай.

Размяшчэнне ЖК «Роял Парк». Крыніца: astostroi.by

Жылы комплекс будзе складацца з даблхаусаў, дзе ў адным доме знаходзяцца па дзве кватэры плошчай 127 кв.м. кожная. Усяго кватэр плануецца 30.

Самі дамы будуць двухпавярховымі, з панарамнымі вокнамі і цёплымі падлогамі. Плануецца ўстаноўка ўласнай кацельні з сучаснай аўтаматыкай. Здаваць дамы ў эксплуатацыю будуць з чыставым аздабленнем і магчымасцю свабоднай планіроўкі.

Рэндары ЖК «Роял Парк». Крыніца: astostroi.by

У кожнай кватэры ў даблхаусе будзе асобны ўваход і ўласны ўчастак у 2 соткі. Таксама для жыхароў прадугледжаныя два парковачныя месцы.

Тэрыторыя комплексу будзе закрытай — на ўваходзе ўсталююць шлагбаум, а пад’езды да ўсіх дамоў заасфальтуюць.

Кватэры ў даблхаусах ужо даступныя да браніравання. Кошт квадрата складае $1250. Старт продажаў запланаваны на студзень 2025 года.

Кампанія «АстоСтрой» узводзіць яшчэ некалькі аб’ектаў у Гродне. Так, паміж мікрараёнамі Грандзічы і Забалаць фактычна завершана будаўніцтва кварталаў з таўнхаусамі, а ў Пышках узводзіцца апарт-гатэль.

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад занядбаны, а сэрвіс не развіты

Гарадзенцы прасілі ўсталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава. Вось што адказалі чыноўнікі

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку

У Гродне ў дзіўныя колеры памалявалі будынак першай на Беларусі медыцынскай акадэміі, заснаванай Тызенгаўзам

Nashaniva.com