Беларускі трактар сабраў у тыктоку 5 мільёнаў праглядаў

«Гэты савецкі трактар працуе на гарэлцы і камунізме».

08.01.2025 / 18:10

Скрыншоты відэа з тыктоку

Амерыканскі блогер, які прадае розную тэхніку для зямельных участкаў, выклаў відэа з беларускім трактарам, зробленым яшчэ за савецкім часам. Іншы мужчына ў кадры кажа яму, што шыны трэба мяняць кожныя 10 гадоў, на што блогер азадачана чухае галаву: на шынах яго трактара стаіць кляймо «зроблена ў СССР».

«Гэты савецкі трактар «Беларусь» працуе на гарэлцы і камунізме», — з гумарам падпісаў ролік хлопец.

@snapper_mower_man This Soviet Belerus Tractor runs on vodka and communism comrade. #happytractoring #antiquetractortok #antiquetractors #soviettractor #tractor #tractors #russianmade ♬ USRR - Union of Soviet Socialist Republics - Gimn Sovyetskogo Soyuza - 1977-1991 (National Anthem) [Sung Version] - Glocal Orchestra

Відэа сабрала 5,2 мільёна праглядаў.

У каментарах жартуюць: «Бро, гэтыя шыны перажылі Саюз».

«Шчыра кажучы, гэта ўражвае», — піша адзін з карыстальнікаў.

Хтосьці згадвае, што дагэтуль карыстаецца савецкай тэхнікай — трактарамі ад МТЗ і халадзільнікамі ад «Атланта».

Nashaniva.com