Плошча пажару на нафтабазе ў Энгельсе пашыраецца, ёсць ахвяры
Два супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый загінулі пры ліквідацыі пажару на прамысловым прадпрыемстве ў Энгельсе, паведаміў губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін. Гэта сярод іншага сведчыць пра сур'ёзнасць вынікаў удару ўкраінскімі дронамі, нанесенага гэтай ноччу.
08.01.2025 / 18:09
Фота: Astra
Як паведамляецца, пажар пасля атакі БПЛА яшчэ тушаць. У самім горадзе Энгельсе будзе ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, бо плошча ўзгарання павялічваецца.
На якім менавіта прадпрыемстве пажар, афіцыйна па-ранейшаму не паведамляецца.
Аднак жа тэлеграм-канал Astra высветліў, што ўдар прыйшоўся па нафтабазе камбіната «Крышталь» Расрэзерву. Гэта федэральная казённая ўстанова, на якую ўскладзеныя абавязкі па захоўванні паліва для авіябазы «Энгельс-2».
Вызначыць месца пажару ў Astra атрымалася, параўнаўшы кадры з відэа з кадрамі панарамных карт Google. Фатаграфіі, апублікаваныя пазней губернатарам Саратаўскай вобласці Раманам Басаргіным, гэтую інфармацыю пацвердзілі.
У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар
У Смаленскай вобласці гарыць нафтабаза пасля атакі беспілотнікаў
Нафтабаза ў Арлоўскай вобласці зноў загарэлася пасля атакі дронаў
Мінабароны Расіі: Украінскія дроны атакавалі Казань трыма хвалямі