Незарэгістраваных рэлігійных арганізацый у Беларусі не выяўлена

Дзейнасць незарэгістраваных рэлігійных аб’яднанняў у Беларусі не зафіксаваная, паведаміў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Сяргей Герасіменя, піша Спутнік.

08.01.2025 / 15:36

Ілюстрацыйнае фота

Адказваючы на пытанне журналіста, ён удакладніў, што паняцце «секта» ў беларускім заканадаўстве адсутнічае — ёсць «незарэгістраванае рэлігійнае аб’яднанне».

«Дзейнасць незарэгістраваных рэлігійных аб’яднанняў на дадзены момант не зафіксавана ў Беларусі», — паведаміў Герасіменя на прэс-канферэнцыі ў сераду.

У сваю чаргу протаіерэй Арсеній Ананка, настаяцель храма Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, дадаў, што з такім з'явай яго прыход не сустракаўся, бо ён «знаходзіцца ў аддаленні».

«Іншых аб’яднанняў няма. Прыязджаюць толькі тыя людзі, якія хочуць нешта атрымаць», — адзначыў ён.

Nashaniva.com