Былы палітвязень пра Бабарыку: Гадзіннікі ўсім дазваляюць, а вось такая роба — паказуха

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка пракаментаваў сённяшнія фотаздымкі Віктара Бабарыкі. 

08.01.2025 / 14:30

Судаленка канстатуе, што выглядае Віктар Дзмітрыевіч стомленым.

«Для чалавека, якому ўжо за 60 і якому на галаву зваліліся такія выпрабаванні, я сказаў бы норм. Паголены, пастрыжаны, гузік зашпілены — знешні выгляд там патрабаванне рэжыму.

Гадзіннік на руцэ дазваляюць усім і на любы густ, не было ніколі ў палітычных з гэтым праблем. А вось новенькая са шкломатэрыялу «роба» ці кліфт, як яго тамака завуць, сапраўды паказуха для фота. У такіх незасціраных кліфтах хіба што ў карантыне пасля этапу першы тыдзень вязні так выглядаюць», — піша Судаленка. 

Былы палітвязень, які адбываў пакаранне ў іншай калоніі, — ПК №3 у Віцебску, мяркуе, што Бабарыку маглі здымаць у «пакоі псіхолага ў лагерным клубе ці блізка да таго».

«Успамінаю, на падобную канапу мяне якраз псіхолаг садзіў, калі разам са шклянкай вады аддаваў тэлеграму пра смерць бацькі…» — узгадвае ён.

Тое, што змог прамовіць Віктар Дзмітрыевіч на відэа, Судаленка просіць не абмяркоўваць, «бо ў закладнікаў няма выбару».

@nashaniva «Я вас усіх люблю». Экс-кандыдат у прэзідэнты з’явіўся на кароткім відэа, запісаным, імаверна, у пакоі для спатканняў Наваполацкай калоніі #бабарико #протесты #выборы #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Экстрэміст, схільны да агрэсіі і захопу закладнікаў. Што азначаюць лічбы на жоўтай бірцы Віктара Бабарыкі

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Nashaniva.com