Мінімум 17 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь
Авіяцыя ВПС уначы не падымалася.
08.01.2025 / 13:34
Беларускі Гаюн
Уначы 8 студзеня зафіксавана як мінімум 17 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны і Расіі, піша Беларускі Гаюн.
Дроны заляталі з Бранскай вобласці, рухаліся курсам на Палескі запаведнік, Камарын, Лоеў, Гдзень, Нароўлю, Брагін, Асарэвічы і праходзілі праз «Беларускі калідор».
Першы «шахед» заляцеў з Расіі ў напрамку аграгарадок Кругавец-Калініна (Добрушскі р-н) каля 01:43. Далейшыя заходы адбыліся ў 02:19, 02:42, 03:11, 03:29, 04:23, 04:29, 04:43 (2х), 05:53 (2х), 05:56, 05:59 (2х), 06:21, 06:31 і 06:55.
Усяго ж за ноч як мінімум 3 «шахеды» заляцелі ў Беларусь наўпрост з Расіі. Гэта адбылося ў 01:43, 02:19 і 02:42.
Паводле даных Паветраных сіл Узброеных сіл, за ноч 1 БПЛА быў лакацыйна згублены над тэрыторыяй Беларусі.
Авіяцыя ВПС уначы не падымалася.