Памёр Сяргей Каляда
6 студзеня памёр Сяргей Каляда, які шмат зрабіў для папулярызацыі турызму на Гарадзеншчыне. Яму было 65 гадоў.
08.01.2025 / 12:32
Сяргей Каляда — старшыня грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз», кіраўнік кампаніі «Немнава Тур», чалавек, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё ўнутранага турызму ў Беларусі, у станаўленне інфраструктуры Гродзенскага рэгіёну, Аўгустоўскага канала, актыўнага турызму ў краіне.
Пра смерць Сяргея Іванавіча паведаміў Рэспубліканскі Саюз турыстычных арганізацый.