Палітвязня Сяргея Франчука зноў будуць судзіць

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня распачнецца чарговы суд над палітвязнем Сяргеем Франчуком. Гэтым разам яго абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), піша «Вясна».

07.01.2025 / 19:14

Сяргей Франчук

Сяргей Франчук — стрыечны брат прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацбяспецы, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Цяпер мужчына адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.

Новую справу супраць Сяргея Франчука будзе разглядаць суддзя Андрэй Літвін.

57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У 2024 годзе больш за 5800 беларусаў былі асуджаныя па палітычных адміністрацыйных справах

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

Nashaniva.com