Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду

Пра тое, што ўжо ўсё практычна гатова да таго, каб забяспечваць Мінск вадой з артэзіянскіх свідравін, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў лагойскай царкве на праваслаўныя Каляды.

07.01.2025 / 17:43

Паводле слоў Лукашэнкі, ужо неўзабаве адкрыюць апошнія 90 артэзіянскіх свідравін, якія будуць садзейнічаць забеспячэнню Мінска вадой з падземных крыніц.

Ён расказаў, што ў агульным ліку Мінск спажывае больш за 400 тыс. куб. м вады ў суткі, таму трэба было дадаткова забяспечыць водазабеспячэнне з падземных крыніц у аб'ёме 120-130 тыс. куб. м. 

Як паведамлялася раней, у Мінску да канца мінулага года ўлады абяцалі завяршыць работы па падключэнні да артэзіянскай вады Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы.

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Праз год уся вадаправодная вада ў Мінску мае ўжо быць з-пад зямлі

Два раёны Мінска пачалі пераводзіць на артэзіянскую ваду

Nashaniva.com